Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Царква ў г. Узда
Царква ў г. Узда
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Дарагія сябры! Уздзенскі раён – гэта маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі,

які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

Уздзенская зямля памятае легендарныя бітвы ў часы станаўлення Вялікага Княства Літоўскага, мужную абарону ад татара-мангольскіх нашэсцяў, напалеонаўскія адступленні, Першую сусветную і грамадзянскую войны. Залатымі літарамі ўпісаны ў гераічны летапіс раёна імёны нашых землякоў, якія абаранялі родны край у цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выток Нёманец дае нашаму краю жыватворныя сілы, бо менавіта ў нас пачынае свой бег да Балтыкі магутная беларуская рака Нёман.

Уздзеншчына – гэта адно з першых месцаў беларускага кнігадрукавання. Гэта радзіма цэлай плеяды знакамітых пісьменнікаў, вучоных, мастакоў, а таксама 3 Герояў Савецкага Саюза, 3 Герояў Сацыялістычнай Працы.

Уздзенцы ганарацца сваёй малой радзімай, што стала калыскай для многіх таленавітых і выдатных людзей, якія праславілі яе рознымі прафесійнымі дасягненнямі.

На сённяшні дзень Уздзенскі раён, які дынамічна развіваецца дзякуючы старанням працаўнікоў розных пакаленняў, уяўляе сабой рэгіён з сучаснай інфраструктурай і эфектыўнай сельскагаспадарчай вытворчасцю, актыўным удзелам малога і сярэдняга бізнесу. Ён адкрыты для дзелавых партнёраў і развіцця аграэкатурызму.

Мы высока цэнім дружалюбныя і пабрацімскія сувязі, заўсёды рады плённаму супрацоўніцтву.

Сардэчна запрашаем вас на Уздзеншчыну – у край прыроднага хараства, сардэчнай дабрыні і душэўнага адпачынку!


З павагай,
старшыня Уздзенскага райвыканкама
Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі

Інтэрнэт-рэсурсы