Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
10 апреля 2015

Блакітная камея

Такую назву даў свайму мюзіклу расійскі кампазітар Кім Брэйтбург, які ў 2011 годзе прывёз у Беларусь гэту пастаноўку. Напярэдадні Дня яднання Беларусі і Расіі прафсаюзны камітэт раённай бібліятэкі імя П. Труса арганізаваў паездку для бібліятэкараў раёна ў Нацыянальны акадэмічны музычны тэатр. Мюзікл Кіма Брэйтбурга “Блакітная камея” пакінуў цудоўны настрой і шмат пазітыўных уражанняў.
Гістарычная тэма расійскай імперыі перанесла гледачоў у ХVIII стагоддзе. Перад пачаткам мюзікла маладым артыстам тэатра былі ўручаны падзячныя граматы і кветкі. Дзве гадзіны праляцелі як адно імгненне. Мюзікл з гістарычным сюжэтам, але з элементам сучаснасці глядзіцца на адным дыханні. Асалода ад сустрэчы з мастацтвам застаецца надоўга.


Людміла АСТРАВУХ

Интернет-ресурсы