Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района

Новости района

27 мая 2019
27 мая, Узда /Уласн. інф./. Не адзін дзень спатрэбіцца для вырашэння пытанняў, якія агучылі мясцовыя жыхары падчас прыёму старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Канстанцінавіча Савіцкага ў вёсцы Цеплень. І тым не менш, кожны з шасці звярнуўшыхся, атрымаў упэўненасць, што яго зварот пачуты і ўзяты на кантроль або атрымаў канкрэтную падказку, якое выйсце можа быць з той ці іншай сітуацыі. 

Так, надзея на асфальтаванне дарожнага пакрыцця з’явілася ў жыхароў вуліцы Новай. Пасля таго, як спецыялісты дарожнай службы (начальнік ДРБУ-163 В. Рабушка прысутнічаў таксама тут) падлічаць кошт работ, будзе разгледжаны варыянт долевага ўдзелу ў гэтай справе і саміх жыхарой вуліцы Новай. “Усё вырашальна, калі дзейнічаць па-гаспадарску і разам”, — такой была агульная думка. 
27 мая 2019
27 мая, Узда /Уласн. інф./. У адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 8 верасня 2016 года №1578 у нашым раёне вызначаны наступныя населеныя пункты, дзе забаронена ўтрымліваць свіней: аграгарадок Хатляны, вёскі Плітніца, Серадзіна, Забалацце, Малінаўка, Салаўі, Чырвоная Горка, Дубраўка, Пятроўск, Валок і Ляды. 

Пра афрыканскую чуму свіней у апошні час гавораць не так часта, як хаця б некалькі гадоў таму. Некаторыя лічаць: пік захворвання прайшоў, небяспека мінула, можна паціху забываць пра строгія абмежаванні пры ўтрыманні дамашняй жывёлы, іншыя меры перасцярогі, што абмяжоўваюць распаўсюджванне небяспечнага віруснага “госця”.  А як на самой справе? Пра гэта размова з галоўным ветэрынарным урачом раёна Анатоліем АТРАХОВІЧАМ.
27 мая 2019
27 мая, Узда /Уласн. інф./. Першамайская, 53… Гэты адрас добра вядомы не толькі тым, хто на сушы, але і на моры. Праз сцены сучаснай санаторнай школы-інтэрната, а раней – звычайнага дзіцячага дома – прайшлі сотні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. Сярод такіх быў Валянцін Васільевіч Холад. У дзіцячым доме Валянцін правёў шэсць гадоў (з 1948 па 1954 г.).

17 мая гасцямі гэтай навучальнай установы сталі прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ваенных маракоў”, раённай вертыкалі ўлады, афіцэры, родныя В. Холада. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза, контр-адмірала Валянцiна Васільевіча Холада.

Интернет-ресурсы