Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
3 мая 2019

Адкрыццё баявой машыны дэсанта — БМД-1П

3 мая, Узда /Уласн. інф./. Баявая машына дэсанта – БМД-1П — устаноўлена на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Перамогі  г. Узда. Менавіта яна стала сімвалам мужнасці і стойкасці, якія ў поўнай меры праявілі нашы землякі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыі бліжняга і дальняга замежжа. Сімвалічна і тое, што гэты памятны знак устаноўлены на перакрыжаванні вуліц, якія будаваліся ў райцэнтры пасля вайны і ўвасобілі такія пераможныя назвы, сугучныя адвечным паняццям — мір, праца, май. І тое, што мерапрыемства праходзіла напярэдадні такіх прыгожых святаў, як Першамай і Дзень Перамогі, таксама сімвалічна па-свойму. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што памятны знак стаў не проста ўпрыгожаннем горада, а напамінкам аб мінулым і надзеяй на мірнае будучае. Пераемнасць пакаленняў была, ёсць і павінна заставацца назаўсёды.

—І хаця Афганская вайна ўжо стала гісторыяй, нельга вырваць з памяці тых грозных гадоў, калі было страчана звыш 15 тысяч чалавечых жыццяў, — адзначыў у сваім прывітальным слове ўдзельнікам мітынгу старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі. – Яна навякі засталася асколкам болю і незаменнай стратай у сэрцах бацькоў і маці, жонак і дзяцей загінулых салдат, баявых таварышаў. Дарогай Кушка-Кандагар прайшлі звыш 70 ураджэнцаў Уздзенскага раёна. У полымі той вайны абарвалася жыццё Аляксандра Мысліўца, Уладзіміра Астравуха, Мікалая Дурнева, Ігара Чарняціна. Іх імёны назаўсёды ўвекавечаны і служаць прыкладам воінскай доблесці і гераізму для усіх землякоў. У чарговы раз мне хочацца б выказаць удзячнасць раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане на чале з Іванам Аліпавым за актыўную ваенна-патрыятычную работу, асабістую ініцыятыву па ўстаноўцы памятнага знака. На вас, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, кладзецца вялікая адказнасць у выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму і беззапаветнага служэння Айчыне. Вучыце моладзь цаніць мір, чыстае неба і чалавечае жыццё, даражэй якіх няма нічога на свеце.
Ганаровае права адкрыцця памятнага знака было прадастаўлена старшыні райвыканкама С. Савіцкаму і старшыні РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” І. Аліпаву. Да памятнага знака ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі. Светлая памяць усіх, хто выканаў свой інтэрнацыянальны доўг, была ўшанавана мінутай маўчання.
І зноў хвалюючыя кранальныя словы вядучых Алены Малашэвіч і Аляксандра Каханага вяртаюць у падзеі мінулых гадоў. У сваю чаргу І. Аліпаў шчыра падзякаваў усім за падтрымку і разуменне ў рэалізацыі задумы па ўстаноўцы ў горадзе баявой машыны дэсанта. Спіс людзей і арганізацый, якія мелі да гэтага непасрэднае дачыненне змяшчаў каля чатырох дзясяткаў прозвішчаў. Усе яны былі агучаны Іванам Паўлавічам. Гэта кіраўніцтва раёна і воіны-інтэрнацыяналісты, камунальнікі і дарожнікі, індывідуальныя прадпрымальнікі і школьнікі, грамадскія арганізацыі і іншыя. Ад удзячных нашчадкаў да прысутных звярнулася першы сакратар раённага аб’яднання БРСМ Юлія Зяневіч.

Белыя паветраныя шары, як увасабленне яркага, лёгкага і радаснага будучага, падхопленыя лёгкім ветрыкам, узняліся высока ў неба. Гэта таксама сімвал міру, удачы і вечнасці.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ , фота Сяргея ШАРАЯ

http://zorkanews.by/2019/05/03/адкрыццё-баявой-машыны-дэсанта-бмд-1п/

Интернет-ресурсы