Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
10 2018

II раённае свята-конкурс «Запрашае тэатр!» сабрала больш за 60 удзельнікаў тэатральных гурткоў Уздзеншчыны

10 мая, Узда /Уласн. інф./.   II раённае свята-конкурс аматарскіх тэатральных клубных устаноў культуры раёна  «Запрашае тэатр!» у рамках  грамадска-культурнага праекта “Дзівосны свет Спадчыны”, прысвечанага Году малой радзімы, адбылося на базе Цепленскага сельскага Дома культуры, які ўжо  другі раз прымае ў сябе больш за 60 удзельнікаў тэатральных гурткоў раёна.

Маляўнічыя афішы кожнага калектыву з назвай спектакля (адно з умоў конкурсу), вабілі вока і запрашалі ў глядзельную залу ўсіх, хто ў гэты вясновы сонечны дзень адкрываў дзверы СДК.

Дзейства пачалося з дыфірамбаў яе вялікасці – сцэне! Відэакадры, чулыя словы адной з вядучых свята Алёны Сямёнавай як найлепш спрыялі агульнаму святочнаму настрою. Конкурс распачалі ўдзельнікі тэатральнай студыі васкрэснай школы в. Цеплень (кіраўнік Людміла Жукоўская).  Як заўжды, яны не здрадзілі свайму творчаму накірунку распавядаць пра сэнс і чалавечыя якасці жыцця, паказаўшы інсцэніроўку твора С.Маршака “Сказка о глупости”.  Нематэрыяльныя каштоўнасці малой Радзімы, мона-спектакль “Казачка пра піражок” па творах сваёй аднавяскоўцы Лідзіі Цыбульскай з вёскі Магільна паказала ўдзельніца драматычнага гуртка Нёманскай СШ імя Гурскага Анастасія Тоўстая, якая атрымала Дыплом у намінацыіі “За сохранение национальной культуры и нематериально-культурного наследия”.  А падтрымаць выканаўцу, павучыцца і паглядзець на другіх, прыехалі на свята яе  сябры з школьнага гуртка самадзейнасці.

Як заўжды яскравым, поўным гумару і сапраўдных тэатральных  увасабленняў  у вобразах  герояў было выступленне тэатральных  калектываў Прысынкаўскага СДК: маладзёжнага тэатра “Синяя птица» і тэатра-мініяцюр “Печки-лавочки”, якімі кіруе Ірына Навышная. Трэба адзначыць, што гэта самы мнагалікі і рознаўзроставы калектыў такога плана ў раёне. Тут займаюцца творчасцю  вучні СШ імя А. Пушкіна: Крысціна Якавенка, Бокуць Вікторыя і Бокуць Аляксандра, вадзіцель ПМК-69 Аляксей Арцыховіч, фельчар Надзея Герасімовіч, навучэнка Уздзенскага ліцэя Караліна Кулікоўская і студэнт БГТУ Юрый Сцепановіч, а таксама ветэраны працы і самадзейнасці Тамара Трус, Ганна Кучук і Марына Трус. У іх выкананні на суд журы і гледачоў былі прадстаўлены два сцэнічныя творы А. Захаравай “Гуси-лебеди” і  “Сотовая связь, или Золушка в наши дни”.

Тэму казкі пра папялушку прадоўжылі артысты з Каралёўскага СДК. “Золушка на новый лад”  у пастаноўцы тэатральнага калектыва “Вожык” (кіраўнік Наталля Стральцова) адрознівалася сваёй крэатыўнасццю, добра пастаўленай сцэнічнай мовай удзельнікаў, тэатральнымі мізансцэнамі і яскравым увасабленнем ролей.   Асабістыя дыпломы “За яркое актёрское исполнение роли” і “Самому маленькому актёру” атрымалі вучаніца 4 класа Каралёўскай школы Ксяневіч Даша і выхаванец Каралёўскага дзіцячага садка Прытула Стас. А увесь калектыў, які дарэчы ўдзельнічаў упершыню ў конкурсе і дэбютыраваў на вялікай сцэне, атрымаў Гран-пры і каштоўны падарунак ад спонсараў свята ЗАТ “Вітэкс”, які і ўрычыла калектыву прадстаўнік арганізацыіі і член журы Аксана Іосіфаўна Чэрэватая.





















А колькі пазітыву атрымалі гледачы ад выступлення дзіцячага драмгуртка “Надежда” Лашанскага СДК!  Кіраўнікі Галіна Пінчук і Наталля  Трухан стварылі на сцэне сапраўдны казачны цуд  з тэатральных дэкарацый і касцюмаў.  Руская народная казка “Колобок”  у сучасным выглядзе выклікала шмат дабразычлівых усмешак і апладысментаў у глядзельнай зале, а  калектыў адтрымаў пачэсны Дыплом II ступені.

Такое свята не магло адбыцца без тэатра гумару і гульні “Возерскія вычваракі” Возерскага СДК , якім кіруе Таццяна Лычкоўская.  На свяце яна сама раз-пораз ператваралася то ў сціплую вядучую, то ў гульнёвую бабу, тым самым даючы магчымасць падрыхтавацца наступнным удзельнікам конкурса да выступлення. А вось сам калектыў паказаў аж чатыры рознажанравыя мініяцюры з цыкла “Дзівосы сялянскага жыцця”. Тут былі і спевы, і жарты, і сцэнкі, і музыка, і танцы.    Яны атрымалі Дыплом   III ступені, а Дыпломам I ступені быў узнагароджаны калектыў “Печки-лавочки” Прысынкаўскага СДК.

Акрамя ўзнагарод, бясплатнага абеду ад ЗАТ “Вітэкс” для ўсіх удзельнікаў пераможцы свята-конкурсу атрымалі права на выступленіі ў клубных установах раёна з прадастаўленнем аўтатранспарту  ДУК “Уздзенскі раённы Дом культуры”.   А  для работнікаў культуры  раёна, якія не ўдзельнічалі, але прыехалі, каб падтрымаць сваіх калег, свята-конкурс  стала сваеасаблівым майстар-класам.

Асобныя словы ўдзячнасці заслугоўваюць работнікі Цепленскага сельскага Дома культуры на чале з дырэктарам Сяргеем Сахаравым за гасціннасць і правядзенне мерапрыемства на вышэйшым ўзроўні. Шмат пазітыўных эмоцый падарылі ўсім прысутным таленавітыя артысты Возерскага СДК і яго мастацкі кіраўнік Юрый Рослік.


















Асобна хочацца выразіць падзяку генеральнаму дырэктару  ЗАТ “Вітэкс” Цярэшчанка Віктару Аляксеевічу за падтрымку ідэі правядзення II раённага свята-конкурсу “Приглашает театр! ” аматарскіх калектываў тэатральнага жанра менавіта ў Цеплені і спонсарскую дапамогу,  а таксама аддзелу  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і  яго начальніку Казючыцу Уладзіміру Яўгенавічу, які заўжды падтрымлівае сумесныя творчыя праекты раённага Дома культуры  з удзелам дзіцячых калектываў аматарскай творчасці  раёна.

 

Загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці 

ДУК “Уздзенскі раённы Дом культуры”

Людміла Цвірко

Фота Алега Каламійца


Интернет-ресурсы