Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
6 июля 2018

“Першая ластаўка”, якой 25 гадоў: зборнік паэзіі “Зямля мая, край маляўнічы” членаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец”

6 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. У чэрвені 1993 года ў Уздзенскай друкарні быў выдадзены зборнік паэзіі членаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец” “Зямля мая, край маляўнічы”. Гэта была адна з першых кніжак на тэрыторыі Беларусі, выдадзеная ў невялікім райцэнтры (у той час Узда была яшчэ гарадскім пасёлкам). 29 чэрвеня ў цэтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса з гэтай нагоды сабраліся члены літаб’яднання, бібліятэкары, работнікі культуры.

Пра тое, як з’явілася ідэя выдання і як яна ажыццяўлялася, расказалі тагачасны дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Клаўдзія Рогава і кіраўнік літаб’яднання Віктар Сабалеўскі. А падштурхнула да такой задумкі сустрэча з полацкімі літаратарамі, якія ўжо мелі падобны вопыт. Падтрымалі ідэю ў нашым райвыканкаме, дзе пытаннямі сацыяльнай сферы ў той час займалася Наталля Шыянок. Уздзенская друкарня займела ў Міністэрстве інфармацыі ліцэнзію на права кнігавыдавецкай дзейнасці. Супрацоўнікі рэдакцыі заняліся адборам твораў. Спрычыніліся да выдання зборніка карэктар Валянціна Шынкарык, мастак Уладзімір Буднік, іншыя.
І вось кніжачка кішэннага фармату накладам у семсот асобнікаў на руках. У яе ўключаны вершы лірычнага, патрыятычнага гучання, філасофскія, гумарыстычныя творы дванаццаці аўтараў. Сёння няма ўжо сярод жывых Міколы Караля, Паўла Махнача, Яўгеніі Беразоўскай, Аляксандра Гладкіх, Ларысы Міхайлоўскай. Пра некаторых сааўтараў зборніка расказалі вядучыя. Зоі Сімагасціцкай, напрыклад, у год выдання кніжкі было ўсяго 11 гадоў. Сёння яна жыве ў Амерыцы, куды перабралася з мужам. Вершаў не піша, з’яўляецца ўладальніцай фотасалона. Рыхтуюць цікавы праект: Зоя фатаграфуе сваю дачку, юную фотамадэль, а яе мама і бабуля, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Калкоўская (яе творы таксама былі ў зборніку) аздабляе іх вершаванымі радкамі.
Успамінамі і ўражаннямі пра кніжку “Зямля мая, край маляўнічы” падзяліліся Валянціна Рогач, Клаўдзія Рогава і Іна Гетманчук. Культработнікі з Хатлян выканалі песню на верш Л. Міхайлоўскай. Бібліятэкары падрыхтавалі інсцэніроўку гумарэскі В. Сабалеўскага, якую завяршылі песняй Паўла Шыдлоўскага, стогадовы юбілей якога жыхары Прысынка, культурная грамадскасць Уздзеншчыны адзначылі нядаўна. А завяршылася мерапрыемства цікавай традыцыяй, што зарадзілася ў сценах бібліятэкі: удзельнікі сустрэчы выйшлі да фантанаў перад Палацам культуры і запусцілі ў неба паветраныя шары з прымацаванай назвай кнігі. 

Газета “Чырвоная зорка”,
Сяргей ВАСІЛЬЧУК

Интернет-ресурсы