Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
2 октября 2017

Сям’я Сшчасновічаў з аграгарадка Возера заняла другое месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла — 2017»

2 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./.  Сёлета месцам правядзення абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2017” стала Капыльшчына. Імправізаваныя падворкі 19 сямейных каманд з розных куткоў Міншчыны на дзень змянілі прапіску і размясціліся ў гарадской зоне адпачынку. Гонар нашага раёна абараняла сям’я Сшчасновічаў з аграгарадка Возера.

– За непрацяглы час нашага знаёмства з сям’ёй, мы адчулі, наколькі цёплыя, шчырыя і душэўныя адносіны тут адзін да другога. Святлана – цудоўная гаспадыня, у іх доме на стале заўсёды ёсць штосьці смачнае. А наколькі гэта творчы чалавек можна пераканацца, зазірнуўшы на дзіцячыя святы, дзе Святлана іграе галоўную ролю – клоуна. Я ўжо не кажу пра вырабы з бісеру, якія ўпрыгожваюць пакоі дома, – расказвае першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч. – Тата Аляксей, нягледзячы, што на рабоце пастаянна знаходзіцца за рулём аўтамабіля, захапляецца рыбалкай, ды і цяжкія гаспадарчыя клопаты на яго плячах. У сям’і двое дзетак – сыны Максім і Захар. Яны любяць таньчыць, ляпіць з пластыліну, маляваць…

этыя (і не толькі!) навыкі ўздзенская сям’я актыўна прадэманстравала ў час шматлікіх конкурсных заданняў.

“І сябе паказаць, і на іншых паглядзець” – з такім настроем сям’я Сшчасновічаў ехала на абласны конкурс. Шмат станоўчых эмоцый пакінула ўрачыстае шэсце сем’яў-канкурсантаў, якое і дало старт мерапрыемству.

Кожны ведае, што сямейнае шчасце існуе толькі тады, калі ёсць з кім ім падзяліцца. І гэтыя словы пацвердзілі ўсе без выключэння ўдзельнікі конкурсу. А заданняў, якія арганізатары прапанавалі сем’ям вобласці, было шмат. Прэтэндэнты на званне “Уладара сяла” Міншчыны дэманстравалі свае ўменні ў “хуткасным” запраганні-распраганні каня, сячэнні і складванні дроў, вязанні венікаў, хуткасць і спрыт у спартыўнай эстафеце, эрудыцыю ў час інтэлектуальнай віктарыны.

У кожным конкурсным заданні вызначаліся пераможцы. Уздзенская сям’я, напрыклад, уразіла ўсіх хуткасцю, трапнасцю і спрытам, паказаўшы лепшы час у сельскай спартыўнай эстафеце. Ды і з іншымі заданнямі Святлана і Аляксей Сшчасновічы справіліся на выдатна.
Увогуле барацьба за першае месца была адначасова напружанай і цікавай. Пераможцай праекту стала сям’я Літвіных з Капыля. Другое месца занялі прадстаўнікі нашага раёна, абышоўшы сям’ю Войцік з Клеччыны. Дыпламанты і прызёры абласнога свята атрымалі памятныя падарункі, якія, вядома ж, спатрэбяцца ім і дома, і па гаспадарцы.

Сям’я-пераможца абласнога этапу, акрамя ўзнагарод і галоўных прызоў, атрымала права прадстаўляць Міншчыну ў фінале праекту.

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ 

Интернет-ресурсы