Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
22 марта 2017

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сямнаццаць юных жыхароў раёна атрымалі пашпарты

22 сакавіка, Узда /Уласн. інф./. Для пераможцаў прадметных алімпіяд, выдатных спартсменаў, актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і школьнага жыцця, актывістаў БРСМ ладзілася ўрачыстасць у аддзеле загса.

У прасторнай зале сабраліся маладыя людзі, якія ўступаюць у дарослае жыццё, ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Уладзімір Казючыц, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Спірына, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Вольга Гічык, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Іван Аліпаў.

Цырымоніі ўручэння пашпартоў папярэднічала віншаванне з вуснаў Ігара Пятровіча.  Ігар Анатольевіч уручыў маладым людзям пашпарты, а Іван Аліпаў – маляўнічыя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Гэтымі шчасліўчыкамі сталі актыўны ўдзельнік і прызёр школьных і раённых спартыўных спаборніцтваў, член раённай каманды па міні-футболе Мікіта Гардзееў, прызёр конкурсу “Спартсмен года школы”, актывістка працоўных акцый і пазакласных мерапрыемстваў Дар’я Герасімовіч, член раённай каманды па міні-футболе Сяргей Дземух, удзельніца пазакласных і школьных мерапрыемстваў Кацярына Кашкан, арганізатар выхаваўчых мерапрыемстваў, прызёр раённых конкурсаў малюнкаў Вікторыя Піліпавец, пастаянная вядучая школьных мерапрыемстваў, даследчыца тапанімікі раёна Ірына Якуць, баскетбаліст Уладзіслаў Глебка, выдатніца вучобы, удзельніца раённай алімпіяды па англійскай мове Аліна Крупнік, неаднаразовы ўдзельнік і пераможца раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па настольным тэнісе Юрый Фянюк, выдатніца вучобы, дыпламантка раённага этапу алімпіяды па працоўным навучанні Вікторыя Варанецкая, дыпламант-ка абласнога этапу алімпіяды па працоўным навучанні, рукадзельніца Аліна Ліпай, уладальніца другога дарослага разраду па настольным тэнісе Аліна Абозная, удзельніцы школьных і пазакласных мерапрыемстваў Зарына Карэўка і Надзея Міхед, дыпламант дыстанцыйных алімпіяд па інфарматыцы Антон Пятроўскі, юны футбаліст Аляксандр Шымановіч, дыпламантка раённага этапу алімпіяды па рускай мове, фіналістка тэлевізійнага фестывалю армейскай песні “Зорка” Марыя Тоўсцік.

 Слова ад моладзі трымала Аліна Ліпай. Музычны падарунак юным грамадзянам падарыла артыстка Палаца культуры Карына Шыбко.

 

Вера ЛУКАШЭВІЧ

http://www.uzdanews.by/?p=45519#more-45519

 

Интернет-ресурсы