Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
17 октября 2018

У гонар заслужанага ўрача Беларусі Міхаіла Маісеевіча Герасіменкі на фасадзе раённай бальніцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка

17 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./. “ЁН З НАМІ, ТУТ, І БЫЎ ЗАЎЖДЫ!”. Гэтыя словы чырвонай ніткай прайшлі праз мітынг, адметнасцю якога стала ўстаноўка імянной мемарыяльнай дошкі на фасадзе будынка цэнтральнай раённай бальніцы. Тым больш што нагода для гэтага была адпаведная – 100 гадоў з дня нараджэння заслужанага ўрача Беларусі Міхаіла Маісеевіча Герасіменкі, які больш як 35 гадоў працы аддаў Уздзенскай бальніцы.
Трэба адзначыць, ініцыятарам гэтай высакароднай справы па ўшанаванні чалавека працы выступіла прафсаюзная пярвічка бальніцы, ідэю якой падтрымаў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Аляксандр Іванавіч Шамаль і аказаў фінансавую патрымку.
Міхаіл Маісеевіч нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Машава Чарнігаўскай вобласці. Сваю медыцынскую дзейнасць пачаў урачом тэрміновай службы ў Савецкай Арміі ў 1939 годзе на фінскім фронце (накіраваны на службу з Варашылаўскага медінстытута, студэнт 5-га курса), служыў на пасадзе доктара тэрміновай службы. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ён – удзельнік партызанскага руху, узначальваў медыцынскую службу партызанскага злучэння Беластоцкай вобласці, з 1942 года – начальнік шпіталя партызанскай брыгады імя Варашылава. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі працягвае вучобу на апошнім курсе Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля заканчэння якога працуе галоўным урачом Уздзенскай раённай бальніцы, з 1958 года па 1980 год з’яўляецца галоўным урачом Уздзенскага раёна. За гэты перыяд выхаваў не адно пакаленне медыцынскіх работнікаў. Адданы сваёй справе і абавязку, ён выратаваў жыцці і здароўе тысячам пацыентам. Праводзіў да 200 аперацый у год. Меў I-ую кваліфікацыйную катэгорыю ўрача-хірурга і арганізатара аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1964), Выдатнік аховы здароўя, Выдатнік санітарнай абароны СССР. За сваю карпатлівую і добрасумленную працу ўзнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны”, “Чырвонай зоркі”, “Айчыннай вайны І ступені” і інш. У 1966 годзе занесены ў Кнігу славы Мінскай вобласці.
На мітынгу акрамя сённяшніх работнікаў бальніцы пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача Аляксандра Дрэйчука, жыхароў і гасцей райцэнтра прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі, яго намеснік Анжэла Федчанка, дзеці і ўнукі Міхаіла Маісеевіча Герасіменкі.
– Сярод цэлай плеяды нашых знакамітых землякоў, ёсць чалавек пра добрыя справы якога кажуць і складаюць легенды цэлыя пакаленні. Яго дарога была перапоўнена любоўю да сваёй зямлі, абавязкам і гонарам, гераізмам, працай і клопатам аб людзях. Міхаіл Маісеевіч Герасіменка адзін з іх, – адзначыў у сваім выступленні Сяргей Канстанцінавіч – Адкрыццё мемарыяльнай дошкі – гэта не толькі спосаб захаваць у памяці нашчадкаў імя гэтага ўнікальнага чалавека, але і яшчэ адна магчымасць сказаць яму дзякуй за каласальную працу і неацэнны ўклад у справу станаўлення, развіцця і ўмацавання аховы здароўя раёна.
– Увекавечанне памяці з’яўляецца добрым прыкладам для пераймання, дае надзею на тое, што беларуская медыцына заўсёды будзе годна трымаць сваю прафесійную марку, дорачы выздараўленне і надзею, – дадаў Аляксандр Дрэйчук. – Не сумняваюся, адкрыццё памятнай мемарыяльнай дошкі з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння заслужанага ўрача БССР Міхаіла Маісеевіча Герасіменкі, будзе спрыяць захаванню яго светлай памяці сярод калег, хто прапрацаваў з ім многія гады, сярод тых, хто прыйшоў у бальніцу пазней і сярод шматлікіх удзячных пацыентаў.
– Дзякуй усім за памяць пра дзеда. Сёння ў чарговы раз пераканаўся, што на Уздзеншчыне яго помняць і шануюць, – сказаў доктар медыцынскіх навук, прафесар, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі, правадзейны член Сусветнай арганізацыі траўматолагаў-артапедаў Міхаіл Аляксандравіч Герасіменка.
Знятая з дошкі белая тканіна, адпраўленыя ў свабодны палёт белыя паветраныя шары, чырвоныя гваздзікі, ускладзеныя да дошкі, таксама засведчылі: у нашым раёне традыцыя па ўшанаванні памяці лепшых землякоў жыла, жыве і будзе жыць.

Газета “Чырвоная зорка” 
Вера ЛУКАШЭВІЧ, фота Сяргея ШАРАЯ

Интернет-ресурсы