Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
22 марта 2017

Уздзенская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прымала віншаванні з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння

22 сакавіка, Узда /Уласн. інф./. Урачыстасці з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прайшлі ў раёне 10 сакавіка. Удзельнікамі гэтай падзеі сталі прадстаўнікі працоўных калектываў раёна, якія дастойна адпрацавалі ў іх дзясяткі гадоў, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

У раёне жывуць 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 43 вязні, 10 удзельнікаў працоўнага фронту. Яшчэ 20-30 гадоў назад ветэранская арганізацыя рабіла стаўку на работу з гэтымі шаноўнымі людзьмі, а ў апошнія гады, калі рады іх значна парадзелі, прадаўжальнікамі тых слаўных традыцый сталі дзеці вайны – ветэраны працы. Такое ганаровае званне цяпер у раёне маюць 5.649 чалавек. 14 пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна аб’ядноўваюць 4.752 членаў.

— Уздзенскі раён — адзін з лепшых у Мінскай вобласці. У нас многае зроблена ў сацыяльнай сферы і ў сельскай гаспадарцы. І ў аснове гэтага поспеху закладзены дасягненні людзей, якія адпрацавалі па 30-40 гадоў на адным месцы, маюць высокія ўзнагароды і званні, — адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ляўковіч.

Сяргей Віктаравіч уручыў ветэранам падзячныя пісьмы райвыканкама. Больш як дваццаць чалавек атрымалі такія ўзнагароды. Сярод іх: Леанід Юльянавіч Козіч, які 40 гадоў адпрацаваў механізатарам у саўгасе “Гарадок”, узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы. Такой жа ўзнагароды ўдастоена ў свой час Ніна Робертаўна Монак, аператар машыннага даення з калгаса “Новае жыццё”. Ганаровае званне “Ветэран працы “Мінскаблдарбуда” мае Мікалай Іванавіч Беразоўскі, “Ганаровы работнік ЖКГ” – Уладзімір Іванавіч Хадасок, “Майстар сувязі Рэспублікі Беларусь” – Генадзій Пятровіч Кіёнак, “Заслужаны дзеяч культуры” – Анатолій Мікалаевіч Папко, “Выдатнік аховы здароўя СССР” – Андрэй Афанасьевіч Жогаль, “Выдатнік кінематаграфіі СССР” – Уладзімір Пятровіч Кучук. Больш як па 40 гадоў працоўнага стажу ў жывёлагадоўлі маюць Зінаіда Канстанцінаўна Махнач з “Райаграсэрвісу”, Галіна Аляксандраўна Бірыла з эксперыментальнай базы імя Катоўскага. Сярод узнагароджаных і наш былы калега, член Беларускага саюза журналістаў Вячаслаў Сямёнавіч Галенчык.

 Словы павагі і ўдзячнасці адрасаваў шаноўным людзям раёна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Аляксандравіч Лобач, які ўручыў падзяку дэпутата ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Сяргею Севанавічу Аўсяпяну. Такая ж узнагарода за актыўную работу па патрыятычным выхаванні моладзі і ў ветэрана вайны Уладзіміра Яфімавіча Парабковіча.

 Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская падзякавала кіраўніцтву раёна, усім грамадскім арганізацыям і кіраўнікам працоўных калектываў за пастаянную ўвагу і клопат пра старэйшае пакаленне, цеснае супрацоўніцтва з арганізацыяй ветэранаў. Нагадала яна і гісторыю стварэння арганізацыі, яе дзейнасць і актывістаў. У складзе наднёманскай дэлегацыі былі такія руплівіцы, як ветэран працы Валянціна Сямёнаўна Кароль, якая адпрацавала цялятніцай ажно 65 (!) гадоў.

 Свой талент дарылі ветэранам працы народны калектыў “Зборная субота” і яго салістка Людміла Казей, танцавальны калектыў “Вясёлка” і юныя салісты, хор ветэранаў і мужчынскае трыо, іншыя.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ,
 Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://www.uzdanews.by/?p=45486#more-45486

Интернет-ресурсы