Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
27 мая 2013

На свяце маленькіх прынцэс абрана “Міні-міс “Прывабнасць” Уздзеншчыны

27 мая, Узда /Уласн. інф./.  Міжнароднаму дню сям’і была прысвечана шоу-праграма, якая прайшла 18 мая на сцэне раённага Цэнтра культуры. Пра тое, што свята атрымалася сямейным, сведчылі групы падтрымкі ўсіх 10 канкурсантак. Пабалець за сваю маленькую “міс” прыйшлі бацькі, дзядулі і бабулі, іншыя родзічы, настаўнікі і сябры. Таму і невыпадкова, што ў конкурсе балельшчыкаў, усім канкурсанткам былі выстаўлены аднолькавыя балы. Гледачы падтрымлівалі не толькі сваю дачку ці ўнучку, а кожную дзяўчынку, бо гэта быў першы такі конкурс у іх жыцці.
Вядучая Наталля Кізіно прадставіла ўсіх прэтэндэнтак на прывабнае званне, расказала пра іх здольнасці і захапленні. Яны ж у шасці-сямігадовых дзяўчынак самыя звычайныя: рыхтаваць урокі, гуляць у лялькі, чытаць казкі, танцаваць, фантазіраваць. І ўсе дзяўчынкі вясёлыя, бесклапотныя, цікаўныя, артыстычныя. Дастойна суправаджалі іх на “подыум” галантныя кавалеры.
Першы конкурс – дэфіле, дэманстрацыя параднага касцюма. Улічваецца яго арыгінальнасць, адпаведнасць індывідуальнасці ўдзельніцы, артыстычнасць. У чароўных вобразах “Феі”, “Дзюймовачкі”, “Папялушкі”, “Вясны”, “ад Како Шанель” і іншых дэфіліруюць Соф’я Красоўская, Дзіяна Зімавая, Валерыя Літавор, Аня Рабушка, Міла Русецкая, Віталіна Уельская, Ангеліна Трыгубовіч, Лізавета Стасевіч, Надзея Шут, Злата Чыгрына.
У конкурсе “Ранішняя зорка” ацэньваліся творчыя здольнасці ўдзельніц, іх уменне трымацца са слухачамі і гледачамі. Па-дзіцячаму шчыра адказвалі дзяўчынкі на пытанні вядучай (такія, як “Што з мамінай касметыкі табе падабаецца больш?”, “Ці часта прымяраеш маміны туфлі на высокіх абцасах?”). Сугучнымі іх узросту былі і песенькі, якія выконвалі канкурсанткі – “Мамачка”, “Бабуліны казкі”, “Дзіцячая дружба”, “Дожджык”, а Надзя Шут па-мастацку прачытала маналог “Сапраўдная прынцэса”.
Відовішчным атрымаўся і спартыўны конкурс. У справу ішлі мячы, абручы, стужкі. Спартыўны танец з абручом пад дружныя воклічы “брава!” прыгожа выканала Соф’я Красоўская. Апошняе заданне – адгадванне загадак.
Няпростая задача ў журы на чале з дырэктарам РЦК Аленай Малашэвіч. Вынікі абвяшчае член журы Людміла Цвірко. Дыплом у намінацыі “Натхненне” атрымлівае Міла Русецкая, “Зачараванне” – Лізавета Стасевіч, “Пяшчота” – Валерыя Літавор, “Какетка” – Віталіна Уельская, “Грацыя” – Аня Рабушка, “Загадка” – Ангеліна Трыгубовіч, “Усмешка” – Злата Чыгрына. “Міс-Дзюймовачкай” прызнана Соф’я Красоўская, “Віцэ-Міс “Прывабнасць” – Надзея Шут. Дыядэму і званне “Міні-Міс “Прывабнасць” атрымала Дзіяна Зімавая.
Сваю першую конкурсную пробу ўсе дзяўчынкі вытрымалі дастойна. Няхай і ўсе далейшыя жыццёвыя выпрабаванні будуць для іх толькі радаснымі і шчаслівымі, каб па жыцці кожная адчувала сябе прынцэсай — таленавітай, мудрай, прыстойнай. Менавіта з такіх дзюймовачак вырастаюць любячыя дочкі і цудоўныя жонкі. А пакуль вопыт сямейных адносін гэтыя маленькія прынцэсы бяруць ад сваіх мам і бабуль.
Усе ўдзельніцы конкурсу, які арганізавалі і правялі работнікі раённага Цэнтра культуры, атрымалі падарункі. Спонсарам выступіла раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

// Чырвоная зорка. Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ. Фота Паўла ПРАХАРЭНКІ.

 

Интернет-ресурсы