Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
23 августа 2017

Наша дапамога патрэбна Уладу

23 жніўня, Узда /Уласн. інф./.  Сёлета сродкі, выручаныя ад дабрачыннага нон-стоп марафону “Усе фарбы жыцця для цябе”, які пройдзе ў раённым Палацы культуры 5 верасня, будуць накіраваны на лячэнне за мяжой 12-гадовага Уладзіслава Зуева з райцэнтра. Як адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч, гэта ўжо трэці па ліку дабрачынны канцэрт, які праходзіць у нашым раёне. Сваёй актыўнасцю жыхары раёна даказалі, што яны нераўнадушныя да лёсу тых, хто жыве побач і каму патрэбна дапамога. Тых, хто ўжо працягнуў руку дапамогі Паўлу Малашэвічу і Алесі Дубовік, ведаюць – рабіць добрыя справы ў сілах кожнага з нас.

Уладзіслаў Зуеў рос актыўным хлопчыкам. У дзяцінстве, як і ўсе яго равеснікі, любіў бегаць, гуляць з машынкамі. Шмат часу праводзіў з бацькамі. Хлопчык з нецярпеннем чакаў, калі ж пойдзе ў першы клас. Аднак у школе ён правёў усяго некалькі месяцаў…

Гуляючы, Уладзік паслізнуўся і моцна пацягнуў руку. Першапачаткова меркавалася, што гэта звычайны ўдар і расцяжэнне. Аднак боль не праходзіў. Бацькі звярнуліся да ўрачоў. Першы рэнтген паказаў невялікую пухліну, але ўрачы запэўнілі: нічога страшнага, яна сама пройдзе, ды і хлопчыку яшчэ расці ды расці.






























- На некаторы час мы забыліся пра гэты ўдар. Уладзік пайшоў у першы клас, вучыўся, гуляў з дзецьмі. А потым зноў ударыўся, – расказвае маці хлопчыка Іна Іванаўна. – Тады ўсё і пачалося. Нас паклалі ў бальніцу, пачалі ставіць розныя дыягназы. Першы гучаў так – саркома Юінга…

Сям’я пачала шукаць клінікі, дзе б дзіцяці аказалі дапамогу, дапамаглі вылечыцца. Чатыры гады хлопчык здаваў розныя аналізы, не адзін месяц правёў на бальнічным ложку, аднак урачы ніяк не маглі паставіць правільны дыягназ. Адна за другой змяняліся аперацыі. Толькі за апошнія чатыры гады хлопчык перанёс іх больш як дзесяць. А тут яшчэ і новая пухліна з’явілася – адкуль толькі?

Апускаць рукі родныя не збіраюцца. Адшукалі клініку за мяжой, каб нарэшце высветліць якое такое захворванне захапіла ў палон іх сына. Знайшлі яе ў Італіі. Тамашнія медыкі ўжо пазнаёміліся з гісторыяй захворвання хлопчыка, аднак рабіць прагнозы рана, патрэбна дадатковае абследаванне.

– А на гэта патрэбна немалая сума грошай, – заўважае Іна Зуева.

Хочацца спадзявацца, што ўздзенцы адгукнуцца на заклік аб дапамозе і падораць хлопчыку надзею на выздараўленне. 

Газета “Чырвоная зорка”, Вера ЛУКАШЭВІЧ

Интернет-ресурсы