Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
7 августа 2014

Навіны Уздзеншчыны за тыдзень

7 жніўня, Узда /Уласн. інф./. Завяршаючы ўборку збожжавых культур у сваіх сельгаспрад-прыемствах, хлебаробы нашага раёна выехалі на дапамогу працаўнікам аграпрамысловага комплексу Лагойскага раёна. У складзе зборнага механізаванага атрада дванаццаць збожжаўборачных камбайнаў. Адкамандзіравала сваіх лепшых механізатараў кіраўніцтва “Наднёмана”, “Новага жыцця”, “Райаграсэрвісу”, “Асілка”, іншых акцыянерных таварыстваў. Узначаліў уздзенскі дэсант на Лагойшчыну начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Віктар Насілоўскі.

 

Завяршыўшы больш як на 850-гектарнай плошчы ўборку збожжавых на палетках агракомплексу “Белая Русь”, хлебаробы сельгаспрадпрыемства з мінулай суботы былі накіраваны на падворкі жыхароў вёсак таўкачэвіцкай зоны. Як адзначыла старшыня Хатлянскага сельвыканкама Т. Ляснеўская, за выхадныя дні Мікалай Калечыц на камбайне “Дон-1500 Б” абмалаціў каля 30 участкаў з 42 наяўных. Кошт такой паслугі тут складае па 13 тысяч рублёў за сотку для працуючых у сельгаспрадпрыемстве, для астатніх — 19 тысяч рублёў.

Работнікі санаторыя “Пад’ельнікі” пастаянна арганізоўваюць для сваіх гасцей экскурсіі ў Мір, Нясвіж, Дудуткі, Жыровічы, Брэст, па горадзе Мінску, а таксама па знакамітых мясцінах Уздзеншчыны. Частыя госці тут – артысты беларускай эстрады. Нядаўна ў   “Пад’ельніках” адбыўся канцэрт з удзелам паэта, кампазітара і выканаўцы Аляксея Скрыпніка. Артыст пакарыў сэрцы гледачоў сваімі песнямі, шчырасцю, талентам.

У мінулую нядзелю павінен быў адбыцца чарговы тур чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі паміж “Белітай-Вітэкс” і “Партызанам-2002”. Але нашым футбалістам не спатрэбілася ехаць у Мінск і вытрымліваць выпрабаванне спёкай. У сувязі са складаным фінансавым становішчам футбольны клуб “Партызан-2002” заявіў аб адмове ў далейшым удзеле ў чэмпіянаце, і ў адпаведнасці з рэгламентам нашай камандзе залічана тэхнічная перамога з лікам 3 : 0.

http://www.uzdanews.by/?p=28863#more-28863

Интернет-ресурсы