Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
8 октября 2010

Сяброўскі візіт уздзенскай дэлегацыі ў Шатурскі раён Маскоўскай вобласці

8 кастрычнiка, Узда /Уласн. iнф./. Чарговы сяброўскі візіт уздзенскай дэлегацыі ў Шатурскі раён Маскоўскай вобласці быў прымеркаваны да ўрачыстасцей з нагоды дня ўтварэння Шатурскага муніцыпальнага раёна, якія прыпадаюць на 1 кастрычніка. Дэлегацыю ў горад-пабрацім узначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Вячаслававіч Пахольчык. У складзе яе былі начальнік аддзела ідэалагічнай работы Фаіна Юльеўна Жукоўская, дырэктар кааппрама Рэгіна Іванаўна Нісцюк і старшыня СВК “Новае жыццё” Вячаслаў Васільевіч Кароль.

Два дні, праведзеныя ў Падмаскоўі, былі плённымі і запамінальнымі. Акрамя ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, нашы землякі пабывалі на мэблевай фабрыцы і хлебазаводзе, наведалі агракамбінат “Шатурскі”, агульнаадукацыйную і музычную школы, санаторый “Белае возера”.

Дзелячыся ўражаннямі ад паездкі, ўдзельнікі яе адзначылі парадак і чысціню на гарадскіх вуліцах, патрыятызм і любоў да родных мясцін, якімі прасякнута ўся нагляднасць на вуліцах і ў службовых будынках. У школе, напрыклад, дзейнічае ажно шэсць музеяў. Інфармацыйныя стэнды змяшчаюць фотаздымкі выпускнікоў — залатых медалістаў, выдатнікаў вучобы. І фотагалерыя гэта ідзе ажно з 30-х гадоў. Такі школьны “сайт” даступны кожнаму і гаворыць аб многім. Шатуране маюць прыгожыя месцы для адпачынку—Палац спорту і прыгожы парк.

Агракамбінат “Шатурскі” ўражвае ўласнай перапрацоўкай мясной і малочнай прадукцыі, высокімі вытворчымі паказчыкамі. Напрыклад, гадавы надой на карову за мінулы год тут склаў 8,5 тысячы кілаграмаў, сёлета за 9 месяцаў — больш шасці тысяч, што роўна напалову больш, чым у нашым “Новым жыцці”. Уражвае і парытэт цэн, дзе цана аднаго літра бензіну амаль аналагічная кошту аднаго літра малака.

Перспектыўнай аказалася гэта паездка і для калектыву кааппрама. Было абмеркавана пытанне аб пастаўцы кандытарскай прадукцыі ўздзенскіх вытворцаў у гандлёвую сетку раёна-пабраціма. У гэтым зацікаўлены абодва бакі.

Нефармальныя, шчырыя сустрэчы таксама дабавілі станоўчых эмоцый і надзей на далейшае сяброўства і супрацоўніцтва.

Интернет-ресурсы