Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
23 января 2015

У хаце Надзеі Раткевіч з вёскі Румок, што на Уздзеншчыне, сапраўдны філіял музея «Умелыя рукі»

23 студзеня, Узда /Уласн. інф./. У Надзеі Браніславаўны зярняткі аўса ў букетах абкручаныў фольгу не аднатонную срэбную, а ў рознакаляровую. Букеты з пэт-бутэлек, кветкі, сплеценыя-звязаныя з бісеру, пано, шматлікія вазы і вазачкі з бутэлек шкляных, зробленыя ў рознай тэхніцы. Толькі паспявай усё разглядаць! Нават печка ў хаце распісана-размалявана кветкамі. Дарэчы, у Надзеі Раткевіч і на падворку казачная прыгажосць. Застаецца толькі дзівіцца — калі яна ўсё паспявае? І пры гэтым яшчэ не толькі працуе, але ўжо больш за год з’яўляецца старэйшынай вёскі.
Шмат чаго яна ўзяла ад мамы. Гэта і ўменне вышываць, і рабіць букецікі з аўса. Штосьці, безумоўна, прыйшло пасля заканчэння Баранавіцкага педвучылішча. «Калі я працавала ў пачатковых класах, дык вяла розныя гурткі, — прыгадвае Надзея Браніславаўна. — Дарэчы, значнапазней пачала ўжо задумвацца, чаму не пайшла вучыцца на настаўніка працоўнага навучання. Хаця, калі шчыра, асаблівых талентаў напачатку і небыло. Потым перайшла працаваць у групу падоўжанага дня, пачала весці гурток ад тагачаснага Дома піянераў. Памятаю, як з дзецьмі мы асвойвалі моднае тады бісерапляценне. А затым, калі школа закрылася, я і пачала ствараць свае вырабы. Ідэі — з часопісаў. Ну, і з галавы, вядома. Тое, што вы тут бачыце, — толькі малая частка. Большасць ідзе на падарункі. Ёсць мае работы і ў Слабадскім сельвыканкаме, і ў тамтэйшай бібліятэцы, і ў дзіцячым садку. Сумаваць мне няма калі, не маю ніводнай вольнай хвілінкі. Асабліва ўзімку, калі цямнее рана. Тады ўжо ў пяць гадзін вечара я сядаю на свой любімы стул, гляджу тэлевізар і штосьці раблю».
Захапленне Надзеі Раткевіч у сям’і падтрымліваюцьі па магчымасці — дапаўняюць. Так, прыгожую альтанку на двары зрабілі муж з сынам. А мара самой Надзеі Браніславаўны — дзве пальмы з пэт-бутэлек. Ну а як старэйшына Надзея Раткевіч заклапочана станам вясковых дарог. Іх яна абследуе разам са старшынёй Слабадскога сельвыканкама Таццянай Пракацень. Дзесьці пэўны ўчастак удалося выраўняць і падсыпаць, іншы — паставіць у план. Таксама старэйшына праводзіць гутаркі  з аднавяскоўцамі і дачнікамі, каб смецце не вывозілі ў лясныя масівы, не забруджвалі прыроду. Увосень, зазначае, пэўныя праблемы ўзнікаюць з вулічным асвятленнем. Надзея Браніславаўна прыслухоўваецца да людскіхпросьбаў, перадае іх у сельвыканкам, стараецца дабіцца станоўчага вырашэння. А яшчэ вельмі перажывае, што вёска, калісьці шматлюдная, пусцее…

Светлана АДАМОВИЧ
http://www.mpravda.by/materialy/item/1816-u-poshukah-prygazhostsi.html

Интернет-ресурсы