Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
19 апреля 2012

Удзельнікамі акцыі “Захаваць Беларусь для будучыні” сталі маладыя жыхары Уздзеншчыны

 19 красавіка, Узда /Уласн. інф./. Абласная маладзёжная грамадска-культурная акцыя “Захаваць Беларусь для будучыні”, прысвечаная памяці ахвяр выбухаў у мінскім метрапалітэне і на Чарнобыльскай АЭС, была праведзена 11 красавіка ў Слуцку.

Удзельнікамі маштабнага праекта, арганізатарамі якога выступілі Мінскі абласны выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі аблвыканкама, упраўленне культуры аблвыканкама і Слуцкі раённы выканаўчы камітэт, сталі маладыя жыхары Міншчыны, ураджэнцы розных раёнаў, прадстаўнікі разнастайных прафесій, аб’яднаныя агульным для ўсіх беларусаў жаданнем — захаваць нашу прыгожую краіну для нашчадкаў.

З высакароднай мэтай аддаць даніну памяці бязвінным ахвярам гэтых страшных трагедый, раздзяліць боль іх родных і блізкіх, падтрымаць сваіх равеснікаў у імкненні ствараць і ахоўваць мір і стабільнасць на беларускай зямлі пад кіраўніцтвам начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Ірыны Дземідовіч і першага сакратара райкама БРСМ Юліі Шышко накіраваліся ў Слуцк маладыя жыхары Уздзеншчыны (прадстаўнікі райспажыўтаварыства, лясгаса, ЦРБ, ліцэя, аддзела культуры, іншых арганізацый і ўстаноў раёна).

Убачыць Беларусь вачамі тых, кім яны самі яшчэ нядаўна былі, удзельнікі акцыі змаглі дзякуючы выстаўцы дзіцячых малюнкаў з сімвалічнай назвай “Пад блакітным небам Радзімы”, арганізаванай у Слуцкім гарадскім Доме культуры. Пасля прадстаўнікоў маладога пакалення запрасілі ў актавую залу, дзе адбыўся канцэрт-прысвячэнне “Жыць і памятаць…”.

На вялікім экране, размешчаным над сцэнай, дэманстраваліся слайды, якія занатавалі страшныя моманты ў гісторыі нашага народа — дакументальныя кадры аварыі на Чарнобыльскай АЭС і жудаснага выбуху ў мінскім метро. Завяршыўся канцэрт кампазіцыяй “Малітва”, якую выканаўцу, што знаходзіўся на сцэне, дапамагала спяваць уся зала. У знак павагі да тых людзей, якія ў выніку красавіцкіх трагедый розных гадоў былі пазбаўлены жыцця, удзельнікі акцыі, якія пранясуць гэты трагічны вопыт праз пакаленні, вымаўлялі словы малітвы за сваю нацыю і Радзіму стоячы…

Интернет-ресурсы