Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда

Прокуратура

Прыміце віншаванне!
Паважаныя калегі, цяперашнія і былыя супрацоўнікі пракуратуры!

Днямі мы адзначым сваё прафесійнае свята. 95 гадоў пракуратура краіны аберагае законнасць і правапарадак. Служба яе цяжкая і напружаная, накіравана на ахову правоў грамадзян і дабрабыт Радзімы. Усе мы знаходзімся на варце закону, на службе Айчыне.

Дзякуючы намаганням работнікаў пракуратуры прыпынены цэлы шэраг правапарушэнняў у самых розных сферах. Вы абараняеце правы ўсіх грамадзян, тых, каму патрэбна ваша дапамога – законная і неаспрэчная. Дзякуй вам за штодзённую сумленную працу!

Калегі, супрацоўнікі пракуратуры, паважаныя ветэраны! У гэты святочны дзень прыміце словы шчырых віншаванняў і пажаданняў моцнага здароўя, спакойнага жыцця, сямейнага дабрабыту, асабістага шчасця вам і вашым сем’ям, жыццёвай мудрасці, натхненняў і новых здабыткаў у прафесійным майстэрстве. Дзякуй за вашу працу!

Віталій АФАНАСЕНКА, пракурор раёна


Прокуратура Узденского района


Адрес: 223411, Минская область, г. Узда, ул. Интернациональная, д.61.
Контактный телефон: (017-18) 65-3-70 (канцелярия, факс).

Адрес электронной почты: mno-uzde@prokuratura.gov.by

Прокурор района – Афанасенко Виталий Михайлович
Заместитель прокурора района – Дубовик Василий Владимирович
Помощник прокурора района – Тимошенко Надежда Юрьевна

Координирующая роль прокуратуры в борьбе с преступностью и коррупцией подчеркивает особый ее правовой статус и ведущую роль.

Прокуратура, прежде всего, правозащитный, а не карающий орган.

Одной из основных задач органов прокуратуры является защита прав и свобод граждан.

Конституция Республики Беларусь четко определяет компетенцию органов прокуратуры и закрепляет принцип независимости прокуроров в осуществлении своих полномочий. Единую и централизованную систему органов прокуратуры возглавляет Генеральный прокурор, который подотчетен Главе государства.

26 июня 1922 года на третьей сессии ЦИК Белорусской ССР с целью осуществления надзора за соблюдением законов и в интересах «Правильной постановки» борьбы с преступностью было принято Положение о прокурорском надзоре и учреждена Государственная прокуратура в составе Народного Комиссариата Юстиции.

Указом Президента Республики Беларусь от 26 марта 1998 года № 157 в независимой Беларуси был установлен профессиональный праздник – День работников прокуратуры, который отмечается 26 июня.
В 2007 году принят новый Закон Республики Беларусь «О прокуратуре Республики Беларусь», который, воплотив лучшие традиции всего исторического развития белорусской прокуратуры, определил роль и принципы ее функционирования в современном государственном механизме, характер и основные направления деятельности.

Задачи укрепления законности и правопорядка в Узденском районе выполняет небольшой коллектив прокуратуры Узденского района в составе четырёх оперативных сотрудников: прокурора, заместителя прокурора, помощника прокурора, закрепленного следователя следственного отдела прокуратуры Минской области, а также трёх работников технического персонала.

Уплата государственной пошлины


Государственная пошлина на жалобы в прокуратуру Узденского района перечисляется:
ГУ МФ РБ по Минской области
р/с BY18AKBB36006310025120000000
ОАО «АСБ «Беларусбанк», код банка AKBBBY2X, УНП 600537220,
код платежа 03002

Государственная пошлина на жалобы в прокуратуру Минской области перечисляется:
ГУ МФ РБ по г. Минск в ОАО «АСБ «Беларусбанк»
Код банка AKBBBY2X
р/с BY48AKBB36021010000680000000
УНП 101530339, код платежа 03002

О совершенствовании системы мер уголовной ответственности и порядка их исполнения

Мы все должны понимать, что если человек совершил преступление, то его всегда настигнет наказание, и также помнить, что осужденные лица не принимают участия в возмещении причинённого преступлением ущерба.

Проанализировав данную ситуацию, было вынесены предложения, после рассмотрения которых Президент Республики Беларусь подписал Указ от 23.12.2010 года №672, согласно которому была утверждена Концепция совершенствования системы мер уголовной ответственности и порядка их исполнения. В её разработке принял участие лично Генеральный прокурор Республики Беларусь Григорий Алексеевич Василевич.

Данная концепция излагает требования применения действующего уголовного законодательства в случае смягчения наказания для лиц, которые в момент расследования уголовного дела раскаялись в содеянном преступлении, способствовали раскрытию содеянного ими преступления или группы преступлений, примирились с потерпевшей стороной, полностью возместили причинённый преступлением ущерб пострадавшей стороне.

По предложению прокурора суд при разрешении вопроса о назначении наказания лицу виновному в преступлении может назначить наказание ниже низшего предела или назначить более мягкий вид наказания за предусмотренное уголовным законодательством.

Для разъяснения данного вопроса возьмем конкретное уголовное дело: Гражданин И. нашего района совершил кражу на сумму более 15 миллионов рублей, то есть совершил преступление, предусмотренное ч.3 ст.205 Уголовного кодекса Республики Беларусь. За данное преступление предусмотрено наказание только в виде лишения свободы на срок до семи лет. Но, так как гражданин И. на стадии расследования уголовного дела чистосердечно признался, раскаялся в совершённом преступлении, примирился с потерпевшей стороной, полностью возместил причинённый ущерб, по предложению прокурора суд смягчил наказание и назначил гражданину И. наказание в виде исправительных работ сроком на 2 года с удержанием в доход государства 25% заработка, то есть гражданин И. не лишился свободы, а в семье остался отец и кормилец.

Подведя итог вышесказанному, следует вывод – если гражданин, совершивший преступление, способствовал раскрытию данного преступления, на стадии расследования дела примирился с потерпевшей стороной, полностью возместил причинённый преступлением ущерб, то после изучения материалов дела возможно менее строгое наказание, чем предусмотрено Уголовным кодексом Республики Беларусь.

Официальный сайт Генеральной прокуратуры Республики Беларусь


Дзень работнікаў пракуратуры

Гісторыя айчыннай пракуратуры пачынаецца ў эпоху праўлення вялікага рэфарматара расійскай дзяржавы Пятра І, які 12 студзеня 1722 года выдаў загад аб заснаванні пракуратуры. Праз некалькі дзён былі ўведзены пасады пракурораў і пры надворных судах. Гасудар, ствараючы пракуратуру, ставіў задачу “знішчыць ці паслабіць зло, якое выходзіць з беспарадкаў у справах, неправасуддзя, хабарніцтва і беззаконня”…

Дзень работнікаў пракуратуры адзначаецца ў нашай краіне дзевятнаццаты раз. Падставай для гэтага стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

Увогуле ж гісторыя свята бярэ пачатак з 26 чэрвеня 1922 года, калі на трэцяй сесіі ЦВК Беларускай ССР, з мэтай ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў і барацьбы са злачыннасцю, было прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і зацверджана Дзяржаўная пракуратура ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі.

І вось ужо 95 гадоў работнікі пракуратуры Беларусі цвёрда стаяць на варце законнасці. Сёння пракуратура прызначана абараняць дзяржаву ад нядобрасумленных, парушаючых закон грамадзян, а саміх грамадзян – ад несправядлівасці з боку дзяржавы.

Пракуратура – адзін з важнейшых праваахоўных органаў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму пракурораў ускладаецца нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў, іншых нарматыўных прававых актаў міністэрствамі і іншымі падведамаснымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь органамі, мясцовымі прадстаўнічымі і выканаўчымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, службовымі асобамі.

Законнасць і правапарадак…

Гэтыя словы мы часта чуем па радыё і тэлебачанні, чытаем на старонках газет. І, сапраўды, як аснова нармальнага жыцця грамадства і яго членаў, законнасць, гэта значыць безумоўнае і няўхільнае выкананне прававых прадпісанняў, з’яўляецца важнейшым складаючым элементам прававой дзяржавы.

Пракуратурай раёна ў мінулым годзе практычна па ўсіх накірунках жыццядзейнасці выяўляліся парушэнні. Выдаваліся акты рэагавання, згодна з якімі службовыя асобы прымалі меры па ўхіленні названых недахопаў. Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам вінаватыя неслі пакаранне за дапушчаныя парушэнні.

– Працаздольнасць нашай структуры залежыць ад калектыву, – адзначае пракурор Віталій Афанасенка. – Можна з упэўненасцю сказаць, што ў нас служаць сапраўдныя прафесіяналы, якія з годнасцю нясуць званне абаронцаў закона і надзейна стаяць на яго варце, для якіх пачуццё абавязку, справядлівасць і прынцыповасць з’яўляюцца важнейшымі якасцямі.

З нагоды свята хацелася б успомніць аб ураджэнцах Уздзенскага раёна, якія пакінулі свой слаўны след на старонках гісторыі пракуратуры нашай дзяржавы. Гэта Аляксей Георгіевіч Бондар, ураджэнец вёскі Касцяшы, які з сакавіка 1949 года быў назначаны пракурорам БССР. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў 18 гадоў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і многімі медалямі. Пракурорам Мінскай вобласці з 1962 года працаваў ураджэнец вёскі Старыя Маргі Іван Фёдаравіч Бурак. Ён узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны І ступені” і іншымі. З ліпеня 1948 па жнівень 1979 працавала ў апараце пракуратуры Мінскай вобласці ўраджэнка вёскі Цеплень Лідзія Дзмітрыеўна Волкава.

Мара, якая стала прафесіяй

Першая асацыяцыя, якая ўзнікае практычна ў кожнага, калі ён чуе выказванне “супрацоўнік пракуратуры”, звязана з вобразам строгага і нешматслоўнага мужчыны. Аднак і тут бываюць выключэнні.

Памочнікам пракурора нашага раёна працуе Надзея ЦІМАШЭНКА – жанчына, здольная даць фору калегам-мужчынам – і ў веданні заканадаўства, і ва ўменні праводзіць аналізы, параўноўваць і супастаўляць факты, рабіць адпаведныя высновы.

Пра прафесію юрыста Надзея Юр’еўна марыла яшчэ ў гады вучобы ў школе. Таму і факультэт выбрала адпаведны – юрыдычны ў Белджяруніверсітэце.

– На курсе трэцім я канчаткова вырашыла, што звяжу свой лёс з пракуратурай, – расказвае Надзея Цімашэнка. – Праўда, калі была на практыцы, тамашнія мужчыны ў пагонах мяне адгаворвалі, казалі, што гэта не жаночая справа, лепш выберы што-небудзь больш жаночае. Але я ўпёрлася, вырашыла рэалізаваць сваю мару. І ведаеце, аб зробленым выбары не шкадую. Мая праца мне падабаецца.

Першы працоўны вопыт Надзея Юр’еўна накаплівала, працуючы ў пракуратуры Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

- Мне вельмі пашанцавала на калег, – прыгадвае мая суразмоўца. – Яны мяне хутка ўвялі ў рабочы тэмп, патлумачылі, дапамаглі асвоіцца.

Пасля ў і яе працоўнай біяграфіі быў невялікі перапынак, звязаны з нараджэннем сына. Пасля дэкрэтнага водпуску Надзея Цімашэнка выйшла на працу ў нашым раёне.

– Спачатку было трохі складана, – прызнаецца яна. – Проста за тры гады многае змянілася ў заканадаўстве, гэты прабел трэба было кампенсаваць. Ізноў на дапамогу прыйшлі калегі, за што ім шчыры дзякуй.

І сёння на стале памочніка пракурора галоўнымі настольнымі кнігамі з’яўляюцца розныя кодэксы. Да іх Надзея Цімашэнка звяртаецца пастаянна. Маю думку наконт пастаяннай арыентацыі ў тысячах артыкулах, супарцоўніца пракуратуры патлумачыла так:

– Вопыт і практыка ў нашай прафесіі ідуць побач. Любыя змены ў заканадаўстве мы абмяркоўваем з калегамі ў час нарад, шукаеш патрэбны артыкул і пры рабоце над канкрэтнай справай. І гэтак пастаянна. Можна сказаць, што кожны дзень мы працуем не толькі ў прафесіі, але і самаўдасканальваемся. Як, дарэчы, і людзі другіх прафесій і спецыяльнасцяў адшліфоўваюць сваё майстэрства, мы таксама займаемся самаразвіццём.

Рабочы дзень памочніка пракурора не абмяжоўваецца сценамі рабочага кабінета. Надзея Цімашэнка пастаянна выязджае ў складзе рэйдавых груп (апошні з іх – па месцах купання і зонах масавага адпачынку людзей), выступае ў якасці дзяржаўнага абвінаваўцы ў судзе, вывучае матэрыялы крымінальных спраў, прысутнічае на допытах падазроных… Адзін з напрамкаў яе дзейнасці тычыцца прафілактыкі правапарушэнняў, якія ўчыняюць непаўналетнія. На ўсе выяўленыя парушэнні памочнік пракурора рыхтуе прадпісанні на іх выпраўленне. Што тычыцца рабочых момантаў, то яны вырашаюцца аператыўна і на месцы.

Яшчэ адна старонка яе жыцця – сям’я. Зразумела, работа накладае адбітак на сямейны адпачынак, часам даводзіцца браць пэўныя стосы папер і дадому. Сын з разуменнем адносіцца да гэтага. Аднак ёсць у іх і агульнае захапленне – разам яны займаюцца ў спартыўнай секцыі па каратэ.

Між тым, хапае надзеі Юр’еўне і іншых дамашніх клопатаў. Бо дома яна ўжо не супрацоўнік пракуратуры, а жанчына і мама…

Интернет-ресурсы